Творчая сустрэча з Алай Клемянок і Міхасём Казлоўскім

размещено в: Новости | 0

14 чэрвеня ў сельскай інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Гарадок прайшла творчая сустрэча з паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алай Клемянок і краязнаўцам, пісьменнікам Міхасём Казлоўскім.

Паэты – незвычайныя людзі: яны дораць чалавецтву часцінку сваёй душы. Іх вершы жывуць, калі яны гучаць, зачароўваюць, прымушаюць быць нераўнадушнымі.

У цёплай сяброўскай атмасферы, прагучалі вершы паэткі, якія падаравалі прысутным не толькі прыемныя ўражанні ад творчасці, але і асалоду ад роднай мовы. З задавальненнем удзельнікі сустрэчы слухалі песні ў выкананні паэткі на свае вершы.

А вядомы краязнавец Міхась Казлоўскі пазнаёміў слухачоў з адметнымі літаратурнымі датамі 2024 года.

На сустрэчу завіталі дзеці з аздараўленчага лагера Гарадоцкай базавай школы з настаўнікамі, людзі пажылога ўзросту. Усмешкі і прыемны настрой панаваў у зале.

У знак удзячнасці слухачы падпявалі песню “Не прадаецца хата бацькоў”, якую выканала дырэктар Гарадоцкага дома культуры Алена Быцун.

Прыемна, што творчасць гасцей знайшла водгук і ў навучэнцаў і ў людзей сталага ўзросту.

Паболей бы такіх цікавых сустрэч, якія прыемна ўражваюць і надоўга застаюцца ў памяці.

Оставить ответ