06 сакавіка 2017г. напярэдадні свята жанчын у канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок” супрацоўнікамі абанемента ГУК “Центральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча” праведзена творчая вечарына беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай.
Падчас сустрэчы аўтар прадставіла сваю новую кнігу “Миг бесконечности 2. Бесконечность любви. Бесконечность печали” і зборнік паэзіі “Экстрасистолы любви. Монолог Женщины”. Разам с пісьменніцай у бібліятэку завітаў і дырэктар выдавецтва “Икселент” Сафонаў Валерый. Менавіта там былі выдадзены апошнія кнігі Наталлі Батраковай. На працягу двух гадзін пісьменніца распавядала пра свой жыццёвы і творчы шлях, прыводзіла ўспаміны з дзяцінства, юнацтва, дзялілася яркімі момантамі свайго жыцця, адказвала на пытанні. Наталля Мікалаеўна чытала свае вершы, якія вельмі шчыра ўспрымала публіка. У яе выкананні гучалі песні, напісаныя на ўласныя вершы. Увазе удзельнікаў мерапрыемства была прапанавана выстава “Бесконечность любви” і арганізаваны продаж кніг пісьменніцы. Кожны жадаючы меў магчымасць набыць любімы твор і ўзяць аўтограф у аўтара.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.