29 сакавіка зала мастацтва правяла арт-гадзіну “Творим, созерцая прекрасное” сумесна з тэатральнай студыяй “Казка” пад кіраўніцтвам Іванькінай Галіны Пятроўны. Гасцямі бібліятэкі былі школьнікі ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”.
Арт-гадзіна была прысвечана Міжнароднаму дню тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка. Бібліятэкары падрыхтавалі паведамленне пра лялечны і драматычны тэатр. Галіна Пятроўна расказала, як правільна авалодаць тэхнікай мовы, сцэнічным рухам, пастаноўкай спектакля і інш. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падрыхтаваных конкурсах і гульнях. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны медалямі і іншымі прыемнымі прызамі.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.