У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі падчас працы летняй чытальнай залы супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча правялі акцыю “Твая бяспека – у тваіх руках”, мэтай якога з’явілася прафілактыка паводзін у надзвычайных сітуацыях. Для жыхароў горада была падрыхтавана выстава “Эпоха эх-trim: неабходна выжыць”, на якой была прадстаўлена літаратура па дадзенай тэматыцы. Жадаючыя прымалі ўдзел у сітуацыйнай гульні, дзякуючы якой успаміналі правілы паводзінаў у экстрэмальных умовах і аказання першай медыцынскай дапамогі.
Удзельнікі атрымоўвалі памяткі па бяспецы. Кожны меў магчымасць запісацца ў бібліятэку і заказаць патрэбную кнігу.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.