Таямніцы роднай  мовы

Таямніцы роднай  мовы

размещено в: Новости | 0

24 лютага ў гарадскую бібліятэку-філіял №1 завіталі навучэнцы ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”, каб пазмагацца ў турніры знатакоў “Таямніцы роднай  мовы”. Турнір праходзіў у гульнёва-забаўляльнай форме. Заданні былі вельмі разнастайнымі: “Перакладчыкі”(перавесці з рускай на беларускую мову), “Словаведы”(правільна вызначыць значэнне слова), “Хутка і якасна”(адказваць на пытанні па чарзе да апошняга гульца), “Крылатыя паштоўкі”(паказаць беларускі фразеалагізм з дапамогай мімікі і жэстаў), “Пазнай партрэт пісьменніка”(прозвішча пісьменніка было зашыфравана ў рэбусе), “Прадоўжы твор”(дапоўніць недастаючыя радкі літаратурнага твора), “Юныя паэты”(скласці невялічкі верш пра мову з дадзенай рыфмай). Турнір прайшоў у жывой, вясёлай атмасферы, пераможцы атрымалі прызы.

Оставить ответ