Таямніцы роднай мовы

размещено в: Новости | 0

Мінулае… Што мы ведаем пра яго? Толькі тое, што данеслі да нас помнікі пісьменства ды археалогія з этнаграфіяй. Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі.

5 верасня, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для навучэнцаў установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны каледж ” гульню-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”.

Прысутныя ўспомнілі гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання. Затым пагаварылі пра выдатных беларускіх асветнікаў, сярод якіх Францыск Скарына, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая. Звярнулі ўвагу на пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. Юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі добрую эрудыцыю, калі перакладалі словы і словазлучэнні на беларускую мову, называлі словы па іх лексічным значэнні, тлумачылі фразеалагізмы.

У канцы гульні ўдзельнікі атрымалі салодкі сюрпрыз і прыйшлі да высновы, што Дзень беларускага пісьменства – гэта свята кожнага, хто паважае родную мову, захоўвае духоўную спадчыну краіны. Свята, якое найлепшым чынам раскрывае ролю кнігі і чытання ў развіцці беларускай культуры.

Оставить ответ