Таямніцы роднай мовы

размещено в: Новости | 0

24 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы” ў рамках літаратурнага клуба “Крыніца”, які складаюць навучэнцы ДУА” Гімназія-каледж мастацтва г.Маладзечна”. Іх чакала выстава-агляд “Жыве ў вяках беларуская мова”, а таксама шмат цікавых конкурсаў на веданне беларускай лексікі, фразеалогіі, пісьменнікаў,  прыказак, скарагаворак. Панавала вельмі вясёлая, нязмушаная атмасфера. Навучэнцы паспрабавалі сябе і ў паэтычнай справе, яе вынікам стаў верш, прысвечаны, роднай мове.

Беларуская шчырая мова,
Мілагучнае любае слова.
Як лістота па паветры нясецца,
Як ручэй па лясочку ліецца.
Беларуская родная мова,
Наша вечнае, моцнае СЛОВА!

 

Оставить ответ