26 чэрвеня 2024 года бібліятэкар сельскай інтэграванай бібліятэкі аграгарадка Выверы правяла экскурсію для выхаванцаў дзіцячага сада “Таямніца хатняй старонкі”. Удзельнікі наведалі мемарыял першаму старшыні калгаса “Усход” Кісялю Паўлу Іосіфічу, які адыграў вялікую ролю ў арганізацыі сельскагаспадарчай камуны ў Выверах. У яго лёсе – польскае і нямецкае падполле, партызанскі атрад, калгасная арганізацыя. На жаль, да гэтага часу мемарыяльная дошка не захавалася, толькі камень.
Яшчэ улдзельнікі экскурсіі наведалі так званыя “татарскія магілы”. Гэта некалькі камянёў, на якіх высечаныя знакі “страла”, “цыбуля” і невядомыя знакі, падобныя на літары. Дзеці і іх выхавацель з цікавасцю чысцілі камяні ад моху і спрабавалі адгадаць якія знакі і літары там высечаныя.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.