Вясной гэтага года ў літаратурным жыцці Маладзечаншчыны адбылася значная падзея – выйшла ў свет кніга пад назвай “Там, дзе Уша серабрыцца”, укладальнікам якой стаў супрацоўнік “Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча” Міхась Казлоўскі.
У кнігу увайшлі паэтычныя, празаічныя і публітыстычныя творы пісьменнікаў, жыццё, дзейнасць і творчасць якіх непасрэдна звязана з маладзечанскім краем. У зборнік уключаны радкі такіх сучасных паэтаў, як ТаццянаАтрошанка, Іван Крупко, Аксана Ярашонак, Настасся Нарэйка, Аляксандар Лазоўскі, Людка Сільнова, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна, Валеры Хіхіч, Аркадзь Жураўлёў, Аляксандар Хазянін, Кастусь Цыбульскі,Вячаслаў Дашкевіч, Галіна Асіповіч. Таленавітая проза Янкі Галубовіча і Марата Баскіна, высокадухоўная паэзія Тяццяны Сапач і Лявона Цімохіна, Таццяны Тамашэвіч і Алы Клемянок. Публіцыстыка і крытыка Ірыны Шатыронак і Тамары Бунта, Ціхана Чарнякевіча і Сяргея Лескеця. Прарастанне твораў замежных аўтараў на беларускай глебе паказвае нам Міхась Чыкалаў. А таксама такія вядомыя ў нашым рэгіёне аўтары як Таіса Трафімава, Генадзь Пшэннік, Валеры Маркелаў, Алена Ліхадзіеўская, Генрых Кутас, Антаніна Нявера, Святлана Посах
Выданне ўжо паступіла ў карыстанне бібліятэкі і будзе вельмі пазнавальным для тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай зямлі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.