“Таленты роднай зямлі”

размещено в: Новости | 0

Прыемна ўражаны былі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча гасціннай сустрэчай у Маладзечанскім тэхнічна-эканамічным каледжы. Яны падрыхтавалі для навучэнцаў літаратурны круіз “Таленты роднай зямлі”, прымеркаваўшы яго да Году малой радзімы. Размова ішла не толькі пра знакамітых гістарычных асоб Маладзечаншчыны, такіх як Тамаш Зан, Габрыэля Пузына, Браніслав Тарашкевіч, Янка Купала і г.д., але і пра тых маладых таленавітых парастках ў розных сферах грамадскага жыцця, якімі ўжо сёння ганарыцца Маладзечаншчына. Сярод іх – паэтэса, празаік, аўтар песень, член саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Атрошанка; беларускі кікбаксёр, чэмпіён свету па кікбоксінгу па версіі WBKF Аляксей Кудзін; краязнаўца, гісторык, фатограф Сяргей Лескець; спявачка-бард, аўтар альбомаў: «Там, дзе мы» (2004 год); «Пабачыць сьвет» (2006 год); «Дзьвюхкроп’е» (2007); «Ніткі» (2010); «Матылёк» (2016) Таццяна Беланогая і г.д.

Абодва бакі засталіся задаволены сустрэчай і спадзяюцца на далейшае развіццё творчых узаемаадносін.

Оставить ответ