“Тайна кніжных фаліянтаў”

размещено в: Новости | 0

Перадфестывальны тыдзень (напярэдадні ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”) у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча багаты на разнастайныя імпрэзы.

Вось і даведачная служба бібліятэкі прапанавала наведвальнікам цікавае падарожжа па фондзе рэдкай кнігі “Тайна кніжных фаліянтаў”. Усяго  на захаванні ў бібліятэцы знаходзіцца 380 экзэмпляраў старадрукаў. Гэта каштоўныя і рэдкія выданні дарэвалюцыйных тыпаграфій Сыціна, Мамантава, Смірдзіна, Бракгауза. Цяжка перадаць тое асаблівае пачуццё, якое адчуваеш, калі бярэш у рукі кнігу 150-гадовага веку. Таксама наведвальнікаў знаемілі з краязнаўчай дзейнасцю службы: ДБА, фонд, інтэрактыўныя выставы, краязнаўчыя выданні ўласнай генерацыі, фотазоны – усё гэта выклікала непадробную зацікаўленасць.

Ну і нарэшце, экскурсантам прапанавалася прыняць удзел у майстар-класе па вырабе міні-кнігі “Адчуй гісторыю на кончыках пальцаў”, на што яны з задавальненнем пагадзіліся і ўласнымі рукамі зрабілі для сябе сувенір на памяць аб сустрэчы.

Оставить ответ