Чаму людзі пачынаюць курыць, хоць і ўсе ведаюць, што гэта шкодна? Як ўплывае цыгарэтны дым на арганізм чалавека? Адказаць на гэтыя пытанні школьнікам дапамагала інфармацыйная гадзіна “Тайна атрутнага дыму” у сельскай бібліятэцы-клубе в.Турэц-Баяры, якая прайшла 27 мая.
Пачыналася мерапрыемства весела з не вельмі вясёлай скарагаворкі “Цапля чахла, цапля сохла, цапля сдохла”. Што здарылася з чапляй – версіі ў дзяцей былі самыя розныя, але была і правільная: птушка навучылася курыць. І верш гэта падцвердзіў.
Далей быў невялікі тэкст пра хлопчыкаў, дзе старэйшы прапаноўваў паспрабаваць цыгарэты меншым і пры гэтым здзекваўся ды смяяўся з іх. Як сябе паводзіць у такой сітуацыі малыя наведвальнікі бібліятэкі таксама зразумелі адразу: не паддавацца і не імкнуцца даказваць, што ты дарослы і нічога не баішся, а трэба проста пайсці прэч.
А яшчэ быў прагляд навукова-фантастычнага мультфільма про тое, што адбываецца з арганізмам чалавека, які курыць. Дзеці здзівіліся, што літаральна ўсе органы нашага цела пакутваюць ад цыгарэтнага дыму!
Праводзіўся і незвычайны эксперымент. У шпрыц быў укладзены камячок ваткі, замест іголкі – сапраўдная запаленая цыгарэта. Поршань прыводзіўся ў рух назад-уперад і як бы імітаваў дыханне чалавака. Калі такім чынам цыгарэта была “выкураная”, на ватцы застаўся жоўты налёт – гэта тая ліпкая атрута, якая трапляе ў арганізм, там назапашваецца і потым губіць людзей
Дзеці былі ўражаныя ад таго, што пачулі і ўбачалі, з бібліятэкі выходзілі задумлівыя. Застаецца спадзявацца, што гэта інфармацыя засцеражэ іх некалі ад першай цыгарэты…
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.