“Табе, мой народ, мае песні і думы”

размещено в: Новости | 0

2022 год адзначаны вялікай падзеяй у культурным жыцці Беларусі 140-год з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх імёны вядомы кожнаму беларусу. Гэтыя пісьменнікі пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца.

З гэтай нагоды 24 лістапада супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі і гарадской бібліятэкі-філіяла №1 правялі музычна-паэтычную гасцёўню “Табе, мой народ, мае песні і думы” для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №12”.

Дзеці прайшлі па жыццёваму шляху паэтаў, адказваючы на пытанні віктарыны, з цікавасцю паслухалі песні на словы Я. Купалы, дэкламавалі вершы.

Напрыканцы навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Пытанні з капялюша”, якая асвятляла найбольш цікавыя факты з жыцця пісьменнікаў, і за правільныя адказы атрымалі на памяць прызы.

Оставить ответ