Сямейныя каштоўнасці

размещено в: Новости | 0

Духоўныя каштоўнасці сям’і – гэта прынцыпы пабудовы здаровых адносін паміж мужам і жонкай, паміж бацькамі і дзецьмі. Перш за ўсё, гэта шчырая любоў, клопат адзін пра аднаго, вернасць, павага, сумленнасць і многае іншае, што заўсёды дапамагала будаваць моцную сям’ю. Менавіта пра гэта вялася размова са студэнтамі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. На сустрэчу, якая праводзілася у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту”, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі клірыка храма Ражаства Хрыстова іерэея Яўгена Саўчука.

Падчас мерапрыемства вёўся зацікаўлены дыялог пра запаведзі хрысціянства, дзе даецца рэцэпт сямейнага шчасця, абмяркоўваліся пытанні грэхападзення чалавека, розніца паміж маральнасцю і духоўнасцю, прыярытэты хрысціянскага жыцця. Маладыя людзі не толькі задавалі пытанні святару, але і самі шукалі адказы на яго пытанні, напрыклад, адносна паняцця “любоў”.

Увазе прысутных была прадстаўлена выстава духоўнай літаратуры.

 

Оставить ответ