Сябруй з роднай мовай

размещено в: Новости | 0

Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай мове. Менавіта з гэтай нагоды, напярэдадні Дня роднай мовы, юных чытачоў чакалі ў бібліятэцы аг.Аляхновічы на літаратурна-пазнавальную гульню “Сябруй з роднай мовай”.

Каб лепш валодаць, умець размаўляць і разумець беларускую мову, для дзяцей была праведзена віктарына “Беларускія перакладчыкі”. Яны зазірнулі ў чароўны кошык, дзе схаваліся знаёмыя ім рэчы, якія трэба было назваць на беларускай мове. З задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе загадак “Адгадай”, “Складзі прыказку” і гульні “Мовазнаўцы”. Дзецям неабходна было палічыць колькасць гукаў і літараў у словах, аднавіць словы, у якіх згубіліся першыя склады. Цікава прайшла гульня “Згубленыя казкі”(дзе неабходна было сабраць пазлы знаёмых беларускіх казак). Напрыканцы бібліятэкар распавяла аб новых дзіцячых кнігах беларускіх пісьменнікаў, якія атрымала бібліятэка і размясціліся на выставе “Час чытаць кнігі роднай зямлі”. Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі добрыя веды беларускай мовы.

Оставить ответ