Сяброўства не мае радаслоўнай

размещено в: Новости | 0
Ах,

Плохо бездомным,

Плохо голодным,

Таким беззащитным,

Таким беспородным!

Никто нас не любит,

Никто не ласкает,

Никто на порог

Нас к себе не пускает!

Праз словы Барыса Захадэра можна адчуць крык душы братоў нашых меншых, якія вінаватыя хіба толькі ў тым, што з’явіліся на свет не ў цёплай хаце з добрымі гаспадарамі, а на халоднай і галоднай вуліцы. Ці бывае яшчэ горш: коцікаў і сабачак бязлітасна выкідваюць жорсткія людзі на тую ж вуліцу…

Каб пасеяць спагаду ў сэрцах дзяцей 21 жніўня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры правяла незвычайную інфармацыйную гадзіну. Напярэдадні Сусветнага дня бяздомных жывёл была праведзена акцыя па збору корму “Домік дабрыні”. На стале быў выстаўлены звычайны кардонны домік, а ў яго вакенцы – разварот часопіса “Юны выратавальнік” (2024, №3) з артыкулам “Зачапіцца за жыццё” Таццяны Янковай пра кошачку. На фота з пакалечанай жывёлай без слёз немагчыма глянуць. Наведвальнікі бібліятэкі адгукнуліся на акцыю і прыносілі ў “Домік дабрыні” хто што мог: сухія харчы і кансервы, крупы, цацкі…

Таксама на сустрэчу з юнымі чытачамі ў бібліятэку былі запрошаныя прадстаўнікі грамадскай арганізацыі па заступніцтве жывёл “Шанц на жыццё” Алена Уладзіміраўна Гмыза і Тамара Сцяпанаўна Сіняўская. Валанцёры расказалі дзецям пра сваю дзейнасць і раздалі тэматычныя буклеты, абыгралі розныя жыццёвыя сітуацыі з бяздомнымі жывёламі, нагадалі пра адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывымі істотамі. Нават падарунак бібліятэцы зрабілі добрыя жанчыны – падпіску на перыядычнае выданне “Паласатая газета”.

Прывезлі Алена з Тамарай і сваіх  гадаванцаў – коціка Кекса і сабачку Эліс, і ад зносін з імі радасці дзяцей не было канца. Дык давайце ж усе мы будзем дарыць такую радасць не толькі сабе, але і людзям, і звярам, якія маюць ў ёй патрэбу!

Оставить ответ