“Сябе чалавеку дару”: сустрэча з паэткай Алай Клемянок

размещено в: Новости | 0

28 ліпеня на літаратурна-музычную сустрэчу “Сябе чалавеку дару” з паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алай Клемянок запрасіла сельская інтэграваная бібліятэка аграгарадка Гарадок.

Бліжэй пазнаёміцца з аўтарам і яе новай кнігай “Нальшчанскі блог” прыйшлі дзеці і дарослыя аграгарадка.

З душой Ала Леанідаўна чытала вершы, прысвечаныя Маладзечаншчыне, славутым людзям нашага краю, сваім блізкім. А як прыемна было паслухаць верш, прысвечаны самому Гарадку, дзе ў маладосці бывала наша госця.

Прысутныя з задавальненнем слухалі душэўныя песні пад гітару ў выкананні Алы Клемянок.

Оставить ответ