17 верасня ў сельскай інтэграванай бібліятэцы в. Раёўка прайшла гадзіна гісторыі “Сэрцу любая старонка”.
Падчас мерапрыемста дзеці даведаліся мноства дзіўных фактаў аб Беларусі. Бібліятэкар распавяла, што 17 верасня наша краіна адзначае важнае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён закліканы нагадаць, што мы, беларусы, – адзіны народ з агульнай гісторыяй і агульным будучым. Для усіх нас, жыхароў Беларусі, незалежна ад паходжання, веравызнання і сацыяльнага становішча, гэта заклік даніны павагі да гістарычнага подзвігу нашых продкаў, да шматвяковых традыцый, грамадскай салідарнасці і патрыятызму, якія дапамагаюць умацаваць беларускую дзяржаўнасць.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Жывыя вытокі”. Прадстаўленыя кнігі і выданні дазволілі дзецям у даступнай форме пазнаёміццца з сімволікай беларускай дзяржаўнасці, гісторыяй, культурай і традыцыямі роднага краю.
Удзельнікі паказвалі свае веды, правільна адказваючы на пытанні віктарыны “Падарожжа па Беларусі”. А на прыканцы з задавальненнем паудзельнічалі у квілце “#ялюблюБеларусь”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.