Сцежкамі дзяздоў

размещено в: Новости | 0
Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына…

Янка Купала

Беларускія традыцыі, звычаі і абрады захоўваюцца нашым народам дзеля будучых пакаленняў. Народныя майстры беражліва дзеляцца сваімі уменнямі з дзецьмі і моладзю на майстар-класах, прапануюць свае вырабы на выставах, кірмашах.

28 кастрычніка на вечарыне-сустрэчы пад назвай “Сцежкамі дзядоў” клуба “Гасцёўня сямі муз”, падрыхтаванай супрацоўнікамі залы мастацтваў спецялізаваных залаў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, сустракаліся з майстрам ДУК “Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў” Тарлецкай Аленай Міхайлаўнай, якая займаецца вырабам беларускіх ляляк.

Больш 40 гадоў працуе майстар над вырабам ляляк з ільну і тканіны. Свае ідэі па стварэнню новых ляляк Алена Міхайлайна чэрпае, у асноўным, з традыцый, якія складаліся стагоддзямі. З чаго пачаць, як выбіраць і апрацаваць лён, як зрабіць каркас для будучай лялькі, як яе упрыгожыць, як яе назваць, якой яна будзе (сувенірнай ці абярэжнай)… Працэс “з’яўлення на свет” лялькі працаёмкі і цікавы, таму што майстар з вялікай любоўю і цеплынёй распавядала пра свае работы. Вось такі ён сапраўдны майстар народнай лялькі!

На вечарыне гаварылі пра рушнікі – яны адлюстроўвалі лёс чалавека, яго думкі і мары, зашытыя ў рушніковы ўзор; пра узоры і знакі-засцярогі (абярэгі) беларускага арнаменту, пра камяні-абярэгі…

Яшчэ раз мы пацвердзілі меркаванне: багатая спадчына народнай культуры засталася нам ад нашых продкаў!

Оставить ответ