Сустрэчы “на ўсе 100”

размещено в: Новости | 0

17 красавіка ў актавай зале Маркаўскага СДК прайшла літаратурна-музычная праграма “Сустрэчы “на ўсе 100”. Арганізатарамі мерапрыемства з’явіліся бібліятэкар сельскай бібліятэкі №23 аг. Маркава Чарняўская Марына Сцяпанаўна, сацыяльны педагог Маркаўскай сярэдняй школы Капіца Вольга Георгіеўна і работнікі СДК. Капіца Вольга Георгіеўна напомніла што 2024 год аб’яўлены Годом якасці і што ўсё заўсёды трэба рабіць якасна. Жаданой госцяй на мерапрыемстве была Тамара Іванаўна Бярэзіна, член саюза пісьменнікаў Беларусі. Тамара Іванаўна, расказала і паказала на вялікіх аркушах паперы свой радавод. Заклікала вучняў Маркаўскай сярэдняй школы, пакуль яшчэ жывыя дзядулі і бабулі, сабіраць свае радаводы. Гучала шмат вершаў як у выкананні аўтара, так і ў выкананні бібліятэкара Чарняўская Марына Сцяпанаўны. Аздобілі мерапрыемства музычнымі фарбамі навучэнцы Лебедзеўскай музычнай школы браты Антон Монід і Іван Роўны, якія выконвалі музычныя творы на баяне і акардэоне, а таксама юная скрыпачка Аляксандра Макарэвіч. Парадавалі слухачоў спевамі Баран Марыя Веньямінаўна і Карташэвіч Ірына Іосіфаўна. У зале была прадстаўлена выстава мастацкіх карцін мясцовага жыхар Івана Васільевіча Нарэйкі. Сустрэча прайшла “на ўсе 100”.

Оставить ответ