17 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “Крыніца”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Яно прайшло ў форме турніра знаўцаў роднай мовы. Ён пачаўся з загадак, затым удзельнікаў клуба чакалі разнастайныя і цікавыя заданні, напрыклад: “З народнай мудрасці”, дзе трэба было дапісаць прыказкі, “Беларускія стравы”, “Эстафета”, дзе трэба было паказаць фразеалагізмы з дапамогай толькі мімікі і жэстаў. Паспаборнічалі ўдзельнікі клуба ў прамаўленні хуткамовак, а закончылася сустрэча творчым заданнем, вынікам якога з’явіўся кароткі верш, прысвечаны беларускай мове.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.