Сустрэча з вядомым беларускім празаікам, паэтам, публіцыстам, кінарэжысёрам Уладзімірам Марозам прайшла ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя М.Багдановіча.
На ей адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “Першадрук”, які быў зняты студыяй “Летапіс” па сцэнару Уладзіміра Вікенцьевіча. Фільм вядзе гледача па шляхах Францыска Скарыны ад часу стварэння першай друкаванай “Бібліі” да апошніх гадоў яго жыцця. З вуснаў паэта прагучалі і яго вершы “Старажытныя словы”, “Сум па Францішку Скарыне” і інш. Былі ўзгаданы іншыя дакументальныя фільмы, знятыя па сцэнарыях У.Мароза, у тым ліку дарагі аўтару фільм “Крыж”, як сімвал абярэгу ўсяго беларускага народу. Актыўныя удзельнікі сустрэчы атрымалі ад госця ў падарунак беларускамоўныя паштоўкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.