15 красавіка ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася творчая сустрэча з вядомай паэткай і празаікам, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Іванаўнай Бярэзінай. Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова даследчыка-краязнаўцы, пісьменніка, супрацоўніка цэнтральнай бібліятэкі М.М.Казлоўскага, у якім ён з гонарам узгадаў, што Тамара Іванаўна – наша зямлячка, якая ніколі не забывае пра свае карані. Не адмовілася яна парадаваць творчасцю жыхароў сваёй малой радзімы і зараз. Аўтар не толькі выразна чытала свае вершы, але і падрабязна расказывала пра пошук натхнення для стварэння сваіх твораў, адказвала на пытанні прысутных. Трэба адзначыць, што ў ліку гасцей быў Савет ветэранаў педагагічнай працы.
Прыемным сюрпрызам для ўсіх падчас творчай сустрэчы стала выступленне народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Крынічанька» цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна. Пасля свой талент паэта і чытальніка прадэманстравала член літаратурнага аб’яднання “Купалінка” Т.І.Аўсянікава.
Мерапрыемства прайшло ў вельмі душэўнай і ўтульнай атмасферы, якая пакінула задаволенымі яго ўдзельнікаў.





Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.