29 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №7 адбылася творчая сустрэча вучняў ДУА “СШ №1 імя Янкі Купалы” з маладзечанскім краязнаўцам, пісьменнікам М.М.Казлоўскім. Ён рэдактар-выдавец гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага альманаха “Куфэрак Віленшчыны”, аўтар і ўкладальнік шматлікіх кніг, а таксама публікацый і рэцэнзій ў перыядычных выданнях. Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры.
Удзельнікі сустрэчы спачатку змаглі пазнаёміцца з праглядам кніг пісьменніка, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі, пад назвай “Бацькаўшчыны светлае крыло”.
Затым М.Казлоўскі распавёў пра свае творы, гісторыю іх напісання, цікавых і таленавітых людзей, якіх ён сустрэў у сваім жыцці. У Міхася Міхасевіча ёсць яшчэ адзін талент – ён выдатны расказчык. Гадзіна праляцела як адна хвіліна.
Напрыканцы мерапрыемства жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф ад знакамітага земляка, а пісьменнік у знак удзячнасці атрымаў букет прыгожых руж.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.