Сустрэча з пiсьменнiцай А. Хвашчэўскай

размещено в: Новости, Без рубрики | 0

27 мая госцем Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча стала пісьменніца Аксана Хвашчэўская. Аксана нарадзілася, жыве і творыць у аг. Глыбаў Гомельскай вобласці, з’яўляецца пераможцам літаратурнага конкурсу для маладых аўтараў “Першая глава”, які праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі. На сённяшні дзень выйшлі ў свет тры кнігі аўтара: «Не любовь», «Там, за зорями» і «Там, за зорями. Пять лет спустя».

У сваіх кнігах Аксана Хвашчэўская вяртае чытача да гістарычнага мінулага нашай краіны, падзеям Вялікай Айчыннай вайны, рэпрэсіям, маладосці нашых бабуль і дзядуль. Шукае шлях да захавання вёсак, хутароў, старых сядзіб, за якімі стаіць гісторыя і чалавечыя лёсы. Агучвае вострыя сацыяльныя праблемы.

Сустрэча прайшла ў цёплай, хатняй атмасферы. Аўтар распавяла пра сваю творчасць і захапленні, адказала на пытанні. Пісьменніца прыадчыніла таямніцу стварэння сюжэту і герояў сваёй наступнай кнігі. Усе жадаючыя змаглі атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.

 

Оставить ответ