Сустрэча з паэтамі

размещено в: Новости | 0

Добрай традыцыяй у гарадской бібліятэцы-філіялe №7 сталі сустрэчы з таленавітымі людзьмі. 15 кастрычніка ў бібліятэку завіталі беларускія паэты Янка Лайкоў і Алесь Місько. На сустрэчу з імі прыйшлі вучні 11 класа ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа№1 імя Янкі Купалы”. Прадставіў паэтаў краязнавец, пісьменнік Міхась Казлоўскі, а потым госці чыталі свае творы, рассказвалі аб сабе. Прыхільнікі паэзіі даведаліся біяграфічныя звесткі, творчыя здабыткі і напрамкі паэтычнай дзейнасці гасцей, па-сяброўску пагутарылі пра яе Вялікасць Паэзію, з задавальненнем дакрануліся да жывых вершаваных радкоў. Творчыя, інтэлігентныя, цікавыя людзі – падаравалі прысутным незабыўныя хвіліны цёплай і шчырай размовы, магчымасць адпачыць душой.

  

Оставить ответ