Сустрэча з натарыусам Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маладзечанскага раёна №1 Гарачка К.Т. была прысвечана тэме “Афармленне спадчынных праў”.
Юрыст пазнаёміла прысутных з асноўнымі дзеяннямі па прыняццю спадчыны, растлумачыла, хто з’яўляецца спадчыннікам першай чаргі, якія праблемы ўзнікаюць пры несваечасовым звяртанні ў натарыяльную кантору і інш.
Крысціна Тадэушэўна адказала на шматлікія пытанні, якія тычыліся чэкаў “Жыллё”, дазволу на будаўніцтва каля дома і ў самім памяшканні, правяла індывідуяльныя кансультацыі.
Сустрэча з натарыусам прайшла ў рамках прававой адукацыі насельніцтва.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.