Сустрэча з Міхасём Казлоўскім

размещено в: Новости, Виртуальный музей | 0

14 снежня ў літаратурным клубе “Крыніца”, які дзейнічае пры філіяле №1 “Гарадская бібліятэка”, адбылася сустрэча з пісьменнікам, краяведам і бібліяфілам  М.М.Казлоўскім. Паўтары гадзіны працягвалася цікавая і змястоўная размова. Міхась Міхасевіч расказаў пра сваё жыцце, свой шлях у літаратуру, пазнаёміў з кнігамі, якія ён напісаў і ўкладальнікам якіх ён з’яўляўся. Спыніўся таксама на многіх гістарычных асобах, якія так ці іначай былі звязаны з маладзечанскай зямлёй. Вельмі прыемна, што навучэнцы праявілі жывы інтарэс. Яны не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні. Гэты дыялог не быў абмежаваны толькі літаратурай, ён быў значна шырэй і тычыўся многіх жыццёвых сітуацый і роздумаў. Хочацца спадзявацца, што сённяшняя размова  дапаможа маладым людзям ў іх далейшым жыцці, а галоўнае, навучыць любіць і берагчы зямлю, на якой яны нарадзіліся.

Оставить ответ