24 верасня сельская бібліятэка аграгадка Маркава сумесна с сельским Домом культуры правялі прэзентацыю кнігі “Талуи. История деревни, её жителей и окрестностей”. Кніга выйшла ў выдавецтве Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Аўтарам з’яўляецца ураджэней в. Талуі, доктар гістарычных навук, прафесар Веньямін Аркадзьевіч Космач.
Гэта грунтоўнае, больш чым на 300 старонак выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, Беларусі ў цэлым. Гісторыя і адметнасці Талуёў і навакольных вёсак, іх навучальных устаноў і храмаў, знакамітыя землякі і простыя вяскоўцы, трагічныя старонкі Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, уласныя ўспаміны, расповед пра прадстаўнікоў вялікага роду Космачаў-Васютаў – пра гэта і многае іншае расказваецца ў выданні.
На прэзентацыі прысутнічалі мясцовыя жыхары, вучні Маркаўскай сярэдняй школы, людзі, якія цікавяцца гісторыяй сваіх родных мясцін, бо кніга распавядала не толькі пра Талуі і Маркава, але і пра шмат іншых вёсак Маркаўскага і Лебедзеўскага сельсаветаў.
Веньямін Аркадзьевіч цікава расказваў пра сваё дзяцінства, бацькоў, брата Генадзя Аркадзевіча Космача, які таксама быў доктарам гістарычных навук, прафесарам. З вялікай удзячнасцю і цеплынёй успамінаў пра настаўнікаў: Л. А. Скачынскага, К. К. Дораха, В. М. Зікунову. Гісторык казаў, што куды б яго не закінула жыццё, сэрца заўсёды імкнецца ў родную вёску. Напрыканцы свайго выступлення аўтар паабяцаў, што будзе працяг кнігі.
Мерапрыемства аздобіў сваім выступленнем фальклорны калектыў “Маркаўчанка” Маркаўскага сельскага Дома культуры.









Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.