Сустрэча з Валянцінай Быстрымовіч: да 100-годдзя часопіса “Алеся”

размещено в: Новости | 0

У 2024 годзе грамадска-палітычнаму і літаратурна-мастацкаму часопісу для жанчын “Алеся” (“Работніца і сялянка”) спаўняецца 100 гадоў.

Каб расказаць аб творчых планах і развіцці выдання, 16 верасня ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча з творчым візітам завітала супрацоўніца рэдакцыі часопіса “Алеся”, пісьменнік, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Валянціна Яфімаўна Быстрымовіч. Яна распавядала аб гісторыі стварэння часопіса і сучасных тэндэнцыях, аб лёсе першага галоўнага рэдактара часопіса Марыі Муратавай.

Першы нумар часопіса пабачыў свет напрыканцы лістапада 1924 года. Называўся ён тады “Беларуская работніца і сялянка”. У 1995 годзе часопіс быў перайменаваны ў “Алеся”, што стала сімвалам павагі да беларускай культуры і традыцый. За гады свайго існавання часопіс па праву атрымаў усенароднае прызнанне. Творчы калектыў стараецца ўлічваць і векавую гісторыю выдання, і актуальныя трэнды цяперашняга часу. Прадстаўніцы кожнага пакалення беларусак знойдуць у часопісе штосьці карыснае. Гэта: інтэрв’ю з зоркамі і цікавымі асобамі, парады і трэнінгі ад аўтарытэтных псіхолагаў, актуальныя тэндэнцыі сусветнай моды, сакрэты догляду за сабой, ідэі для вясёлага і карыснага адпачынку, незвычайныя рэцэпты і іншае.

Таксама Валянціна Яфімаўна расказала аб сваёй творчасці і прадставіла свае кнігі, гэта “Шкодницы” “Куда несёт водоворот”, “Топот мягких лапок.”,  падаравала кнігу “Молоко единорога” гарадской бібліятэцы-філіялу №2. А яскравы, эмацыйны расказ аб сваім жыцці і лёсе нікога не пакінуў абыякавым.

Валянціна Быстрымовіч – яскравы прыклад паспяховага спалучэння кар’еры прафесіянала і таленту пісьменніка, чые творы ўдала спалучаюць у сабе глыбіню думкі і прыгажосць мовы. Валянціна Яўгенаўна Быстрымовіч – выбітная асоба, чыя жыццёвая і прафесійная гісторыя служыць прыкладам мэтанакіраванасці, працавітасці і прафесіяналізму.

Оставить ответ