У свет выйшла новая кніга вершаў паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», Аляксандра Быкава “Дні гаючага лета”. 21 кастрычніка прэзентацыя паэтычнага зборніка адбылася ў канферэнц-зале Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. На сустрэчу з паэтам прыйшлі чытачы і бібліятэкары.
Нарадзіўся Аляксандр Быкаў у Барысаве. Працаваў трактарыстам, потым карэспандэнтам у шматтыражцы завода БАТЭ, кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Бярэзіна». З 1985 года жыве ў Мядзелі, дзе пэўны час працаваў у раённай газеце «Нарачанская зара».
Пра чалавека і паэта Аляксандра Быкава і яго творчасць гаварылі краязнаўца, пісьменнік Міхась Казлоўскі, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ала Клемянок.
У новы зборнік увайшлі творы, прысвечаныя жанчыне, каханню, прыродзе, узаемаадносінам у сям’і і жыцці. Вершы Аляксандра Генадзевіча напоўнены перажываннямі, пачуццямі, эмоцыямі, успамінамі пра маладосць. Некаторыя з іх паэт прачытаў прыхільнікам добрай паэзіі.
Чытала свае творы і пародыі на вершы А.Быкава і наша зямлячка Ала Клемянок.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.