Літаратурна-фальклорная праграма “Сустракаем Масленіцу” была падрыхтавана для сяброў клуба “Кніжны гурман”. Прысутныя даведаліся пра традыцыі святкавання Масленіцы, пра значэнне кожнага дня тыдня. Прыгожы абрад “Гуканне вясны” паказалі удзельнікі вакальнага ансамбля “Крынічанька”. У іх выкананні прагучалі і беларускія вясновыя песні.
На мерапрыемстве чытачы ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу, удзельнічалі ў конкурсах “Масленіца ў творах пісьменнікаў”, “Масленіца на палотнах мастакоў” і інш. З чатырох прадметаў трэба было выбраць той, на якім раней каталіся з горак на масленіцы, а з гародніны – што забаранялася есці на гэта свята. Завяршылася праграма жартоўным спаборніцтвам “Хто хутчэй з’есць блінец”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.