28 сакавіка ў рамках міні-праекта “Майстры роднага краю” бібліятэкары залы мастацтва і майстры ДУК «Маладзечанскі раённы цэнтр рамёсел» правялі для чытачоў бібліятэкі майстар-клас па флорадызайну “Сустракаем Вялікдзень”.
Апошнюю нядзелю перад Вялікаднём адзначаюць свята, якое называюць Вербнай нядзеляй. Яго лічаць адным з найбольш шанаваных праваслаўных святаў. Абавязковым атрыбутам гэтага свята з’яўляецца галінка вярбы.
Майстар-клас па ўпрыгожванню вербачкі правялі майстры Кочуб Надзея і Петрусевіч Аляксандра. Яны паказалі, як можна прыгожа і арыгінальна аформіць букет з вярбы.
А бібліятэкары прапанавалі падборку кніг, у якіх можна было знайсці, як цікава падрыхтавацца да свята. Усе з задавальненнем упрыгожвалі вербачкі. Свае работы удзельнікі майстар-класа панеслі дадому, каб парадаваць блізкіх і не забылі прыхапіць з сабой цікавыя кнігі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.