ТВОРЧАСЦЬ

Студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЯдвіга Іосіфаўна была не толькі таленавітай мастачкай, але не менш і таленавітым педагогам. Разам з Кастусём Іванавічам Харашэвічам яна стаяла ля вытокаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая была заснавана ў Маладзечне ў 1955 годзе. Выхавала цэлую плеяду вядомых мастакоў, кожнаму магла даць параду ў творчасці і ў жыцці. Больш 15-ці гадоў на грамадскіх пачатках вяла ўрокі кампазіцыі ў гэтай студыі. Многія яе вучні сталі прафесіянальнымі мастакамі.

ЖЖЖУ 1979 годзе студыі было прысвоена ганаровае званне “Народная”. Гэта студыя працуе і па сёнешні дзень.

ЖЖЖЯдвіга Раздзялоўская – заснавальніца мастацкага асяродка ў Маладзечне.

ЖЖЖЗ 2002 года народная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачала работу ў Палацы культуры г. Маладзечна. Кіраўніком студыі ў перыяд з 2002 па 2020 гг. стала Бяганская Галіна Аляксандраўна. Штогадовыя тэматычныя выставы выхаванцаў студыі карыстаюцца нязменным поспехам сярод жыхароў і гасцей горада. У 2015 годзе навучэнцы студыі сталі пераможцамі Міжнароднага конкурса малюнкаў “М. К. Огинский. Композитор века”, які праходзіў у Вільнюсе (Літва). Таксама юныя мастакі прымалі ўдзел у міжнародным конкурсе “Песні і танцы майго народа” (Болгарыя), Рэспубліканскім конкурсе “Птушка – ART”, гарадскім конкурсе “Мой любы горад” і інш.

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖІмкненне да дасканаласці не пакідае выхаванцаў студыі, тым больш, што ёсць на каго раўняцца. Прынцып студыі: “Працаваць і толькі працаваць” гаворыць сам за сябе.

ЖЖЖУ 2015 годзе студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адзначала сваё 60-годдзе. У Палацы культуры Маладзечна адкрылася выстава “Жыццё і мастацтва”, падрыхтаваная з гэтай нагоды.

ЖЖЖНа выставе прадстаўлены жывапіс і графіка Мікалая Аўчыннікава, Рыгора Мяжуева, Алены Кучко, Галіны Сушко, Юрыя Церабуна, Наталлі Чырвонцавай, Уладзіміра Тамашэвіча і іншых. Усяго было каля 20 работ.

ЖЖЖПадчас мерапрыемства ўзгадалі, што 1 сакавіка споўнілася б 113 гадоў заснавальніцы студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ядвізе Раздзялоўскай.

ЖЖЖБылыя вучні сказалі многа цёплых слоў пра сваю выкладчыцу, узгадалі, як працавала студыя ў 1955 гадах.

ЖЖЖ– Прайшло 23 гады, як няма Ядзі, а мы кожны год збіраемся ўзгадаць яе імя добрымі словамі, – пачаў Юры Церабун. – Я быў яе вучнем 50 гадоў таму. Тады іграў на цымбалах, яна заўсёды казала: “Кідай свае цымбалы, ідзі маляваць!” Не пагаджаўся з гэтым: і маляваў, і цымбалы не кінуў. Ядвіга была мастаком, якая незвычайна чулліва бачыла і адчувала свет, у яе карцінах ёсць ноткі філасофскага.

ЖЖЖМастак узгадаў, што спачатку студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва працавала на грамадскіх пачатках, не мела сталага месца знаходжання.

ЖЖЖПадчас вечарыны ў малой зале Палаца культуры паказалі аматарскія фільмы Юрыя Церабуна пра Кастуся Харашэвіча, Юрася Герасіменку і Ядвігу Раздзялоўскую.

ЖЖЖНапрыканцы вечарыны студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падарылі падарункі.

ЖЖЖСамы незвычайны быў у паэткі Ларысы Сысун – 60 піражкоў.

ЖЖЖЗ 2020 года – кіраўнік Кучко Алена Валер’еўна.

ЖЖЖ“Ужо больш за 65 год у нашым горадзе жыве і нараджае мастакоў народная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзякуючы ініцыятыве Ядвігі Раздзялоўскай і Кастуся Харашэвіча.”

ЖЖЖАлена Кучко адзначыла, што не ведала Раздзялоўскую асабіста, але ёй пашчасціла нарадзіцца ў Маладзечне і вучыцца тут у мастацкай школе.

ЖЖЖ– Мы, мастакі ўсіх пакаленняў, збіраем і шануем жывую спадчыну, памяць пра творчасць і жыццё знакамітай асобы, прафесійнага мастака, чароўнай жанчыны, заснавальніцы мастацкага асяродка ў нашым горадзе – пані Ядзі. Дзякуючы Ядвізе Раздзялоўскай у Маладзечне нарадзілася, жыве і працуе шмат прафесійных мастакоў. – адзначыла Алена Кучко.