19 кастрычніка у сельскай бібліятэцы-клубе в. Турэц-Баяры да Сусветнага дня харчавання разам з кніжнай выставай-віктарынай “Стравы нашых продкаў” была створана экспазіцыя “Посуд нашых продкаў”. І адразу ж на экскурсію прыбеглі выхаванцы дзіцячага сада! Здзіўленню іх не было канца: як гэта нашы прадзеды не ведалі піцы, гамбургераў ды шаурмы?! Няўжо яны цукеркі ды пернікі (ды і мяса таксама) бачылі толькі на святы?! А чаму нельга было ўсё купіць у магазіне?
І на свае пытанні малыя знайшлі адказы ў час экскурсіі. Даведаліся дзеткі пра тое, што практычна ўсё на сялянскі стол прыходзіла праз цяжкую крапатлівую працу. Нават посуд вырабляўся ўручную. І абрус на стол таксама. Пабачылі дзеці міскі і лыжкі, дзяжу і лапату, маслабойку, кубачак і збанок з гарлачом, гаршчкі… Што для чаго прымянялася і як служыла чалавеку тая ці іншая рэч – толькі слухай ды запамінай! Гэта ж жартачкі: не мылі дзежку пасля замесу хлебнага цеста – для рошчыны на наступны раз пакідалі дражджавыя грыбкі на сценках! І яшчэ жабу ў збан з малаком кідалі – каб не пракісала! І на лаве спалі! Во як жылі – не так, як цяпер!




Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.