У рамках вясновага тыдня дабрыні, які праходзіў у Маладзечанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі круглы стол “Спяшайцеся рабіць дабро”. У яго рабоце браў удзел іерэй Яўген Саўчук, які працягнуў размову аб тым, навошта няверуючыму чалавеку ведаць пра веру і што азначае паняцце ”дабро”. Меркаванні падзяліліся. З дапамогай айца Яўгена прыйшлі да высновы, што дабро цесна звязана з любоўю. Прыводзіліся прыклады з літаратурнай класікі. Удзельнікі круглага стала таксама ўспомнілі “Гімн любві” апостала Паўла, словы пра яе бескарыслівасць, міласэрнасць і ахвярнасць. Уменне правільна любіць раўназначна паняццю ”дабро”, даведаліся юнакі і дзяўчаты, таму што яно робіцца без чакання падзякі і бескарысліва.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.