Спявачка светлага лёсу

размещено в: Новости, Виртуальный музей | 0

22 студзеня адбылося чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту “Активное долголетие” у рамках сумеснага сацыяльнага праекту з даведачнай службай ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча”.

Спецыяльна запрошанай госцей імпрэзы стала жанчына незвычайнага музычнага і літаратурнага таленту, выкладчыца музычнага каледжа імя М.К. Агінскага па класу вакала Галіна Андрэеўна Баян-Ключнікава. Аўтарскі музычна-паэтычны вечар “Каждому из нас хочется любить. Быть своим в том мире, в котором живёшь, который тебя окружает” быў прысвечаны памяці мужа спявачкі – музыканта, прызнанага майстра смычковых інструментаў Уладзіміра Ключнікава.

Шчырая любоў да роднага краю, да жыцця адчуваецца ў літаратурна-дасканалых эсэ Галіны Андрэеўны, якія напісаны мелодыей сэрца. Сэрца – яно падчас разумней за мудраца.

І нараджаецца цуд – з’яднанне слова і музыкі ў суправаджэнні слайд-дэманстрацыі. На працягу вечара гучаць песні і рамансы ў выканананні спявачкі “Краю родны”(Ю. Семяняка, сл. А. Бачылы), “Скажи, о чем в тени ветвей” (П. Чайковский, сл. В. Сологуба), “Здесь хорошо” (С. Рахманинов, сл. Г. Галиной), “Милавица” (Л. Захлевный).

Як заўсёды, на яе цудоўных канцэртах быў поўны аншлаг і нават давялося ставіць дадатковыя крэслы. Інтэлегентная маладзечанская публіка спяшалася насалодзіцца шчырасцю і сардэчнасцю спявачкі, высокай духоўнасцю, маральнай чысцінёй. Ёй прысвяціў эсэ ў сваім зборніку “Светлыя прамені” былы гал.рэдактар “Маладзечанскай газеты” А. Хазянін, а паэтка Т. Трафімава прысвяціла ёй верш.

Скончыўся вечар выкананнем песні “Черёмуха”. Спявачцы падпявала ўся зала! Кветкі і шчырыя апладысменты сталі ёй узнагародай.

Оставить ответ