“СПИД – молчаливая гибель человечества”

размещено в: Новости | 0

18 мая супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі інтэлектуальную гульню “СПИД – молчаливая гибель человечества” для навучэнцаў УА “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза.

Спачатку бібліятэкар расказала аб спосабах перадачы інфекцыі, лячэнні і ладзе жыцця ВІЧ-інфіцыраваных людзей.

А затым навучэнцы падзяліліся на каманды, каб паспаборнічаць у ведах аб гэтай страшнай хваробе. Таксама падлеткам былі прапанаваны да разгляду розныя жыццёвыя сітуацыі, у якія можа патрапіць любы. У канцы мерапрыемства ўсе разам прыйшлі да высновы, што трэба старацца пазбягаць формаў паводзінаў, звязаных з неапраўданай рызыкай для здароўя і жыцця.

Оставить ответ