Спас – усяму час

размещено в: Новости | 0

19 жніўня сельская бібліятэка аграгарадка Лебедзева арганізавала літаратурную пляцоўку «Спас усяму час» у падвор’і Свята-Троіцкай царквы аграгарадка Лебедзева. Прысутныя маглі пазнаёміцца з выстаўкай-рэкамендацыяй кніг духоўнай накіраванасці «Спас усяму час», на якой былі прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра праваслаўныя святы, пра тое, як адзначалі Спасы, пра паходжанне святаў і пра тое, чаму яны так называюцца. Прыхаджане знаёміліся з духоўнай літаратурай, а таксама адгадвалі па знешняму выгляду сарты яблыкаў, разгадвалі загадкі на тэму «Садавіна і агародніна».

Оставить ответ