Спадчыны зярняты залатыя

размещено в: Новости | 0

16 чэрвеня у сельскай бібліятэцы вёскі Турэц-Баяры прайшоў квэст “Спадчыны зярняты залатыя”, які прысвячаўся нашай радзіме, яе багатай і цікавай гісторыі, непаўторнай культуры, яе незабыўнай прыгажосці.

У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: “Рамонкі” і “Васількі”. Дзеткам неабходна было знайсці па восем аркушыкаў свойго колеру з заданнямі і хуценька іх разгадаць, а за правільныя адказы атрымаць кветачку з літарай – чым больш кветак, тым лягчэй здагадацца пра зашыфраванае слова. І панесліся малыя шукаць заданні па прыбібліятэчнай тэрыторыі: ў кустах бэзу і язміну, і на ствалах і галінах векавых дрэў, і на плоце, і на цагляных сценах бібліятэкі, а то і проста ў траве! Знайшлі ўсё! Хоць з заданнямі ў каманды “Рамонкі” атрымалася як ў той прыказцы “Паспяшыш – людзей насмяшыш”, аднак кветкавае слова БЕЛАРУСЬ было складзена ў іх практычна адначасова з камандай “Васількі”. А пытанні былі і сапраўды цікавыя: тут трэба было і пра міфалогію нашу ўспомніць, і святы розныя, і ў гарадах пабываць, і постаці з мінулага праз радкі ўбачыць, і рэкі з азёрамі, ды звяроў лясных і птушак не забыцца…

 

Оставить ответ