Усе людзі на планеце не адзін раз чулі пра ВІЧ/СНІД, аднак амаль кожны думае: гэта здарыцца з іншым, а не са мной. Дзеля напаміну пра гэту страшную хваробу філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” 30 лістапада арганізаваў для дарослых наведвальнікаў выставу-папярэджанне “СНІД – небяспечна не ведаць!”, а для падлеткаў – мастацкі конкурс “Спыніся! Падумай!”
Бібліятэкар нагадала школьнікам пра чуму ХХ-ХХІ стст., пра шляхі заражэння і стадыі хваробы, а таксама пра правілы бяспечных паводзін. Далей вучням было прапанавана стварыць сімвал прафілактыкі распаўсюджвання СНІДу – папяровую чырвоную стужачку. І яшчэ намаляваць плакат па тэме. Падказкамі для іх творчасці сталі кнігі і буклеты з выставы. У цэлым, дзеці – вялікія малайчынкі, у іх ўсё атрымалася!
Закончылася мерапрыемства абмеркаваннем прытчы пра маці, якая аддала сваю маладосць, прыгажосць і зрок дзеля выратавання сына-наркамана. Што ж, усе мы творцы свайго жыцця, але мы не маем права псаваць жыццё тым, хто нас любіць…
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.