28 мая 2022 года ў Лагойскім раёне адбыўся абласны форум маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”. Папярэдні адбор адбыўся на ўзроўні раённых бібліятэк.
Ад Маладзечанскага раёна ў конкурсе ўдзельнічалі вучаніцы ДУА “Гімназия №7 г. Маладзечна” Каралькова Амалія, Акімава Яна, Слінько Аляксандра. У склад фіналістаў увайшлі Каралькова Амалія і Акімава Яна. Высокі ўзровень іх творчасці быў адзначаны дыпломамі.
Праграма форуму была інфармацыйна насычаная і вельмі разнастайная. Маладыя паэты наведалі экспазіцыю філіяла “Акопы” Дзяржаўнага літаратурага музея Янкі Купалы і разам з дэлегацыяй усклалі кветкі да помніка вялікаму беларускаму пісьменніку. У Мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча ў Лагойску адбыўся майстар-клас, які з юнымі паэтамі правялі члены журы, адметныя майстры беларускага слова: Леанід Крыванос – пісьменнік, паэт, публіцыст, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; Віктар Шніп – намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Ірына Карнаухава – кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў Мінскай вобласці “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, пісьменніца, паэт, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Таксама нашы удзельнікі форуму мелі магчымасць выступіць на сцэне Лагойскага раённага цэнтра культуры, падчас свята паэзіі “Не загаснуць зоркі ў небе”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.