Супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М.Багдановіча прынялі ўдзел у пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якое адбылося 6 верасня на базе СШ № 11.
На педагагічнай гасцёўне “Слова ад роднай крыніцы” бібліятэкары прапанавалі педагогам узгадніць напрамкі сумеснай дзейнасці на 2017-2018 гады. Таццяна Чаброўская падрыхтавала экскурс па знамянальным і памятным датам літаратурнага календара з метадычнымі парадамі, як можна адзначыць юбілеі найбольш вядомых і выбітных паэтаў, пісьменнікаў.
Асаблівая ўвага была звернута на святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа. З гэтай нагоды ЦРБ імя М.Багдановіча распрацавала комплексную праграмму “Песняры зямлі беларускай”.
Да 105-годдзя М.Танка і 135-годдзя Я.Маўра бібліятэкары прапанавалі правесці шэраг мерапрыемстваў з выкарыстаннем электронных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі, Маладзечанскай раённай бібліятэкі і беларускіх літаратурных парталаў. Напрыканцы сустрэчы былі прадстаўлены новыя паступленні ў фонд цэнтральнай бібліятэкі беларускіх кніг і перыядычных выданняў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.