“Слаўныя сыны зямлі беларускай”

размещено в: Новости | 0

26 лютага ў філіяле №1 “Гарадская бібліятэка” для вучняў 7-га класа ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна” прайшла літаратурная гасцёўня да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў: І. Шамякіна, І. Мележа, К. Крапівы.

Для школьнікаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыю ў форме прэзентацыі пра самыя цікавыя факты з жыцця пісьменнікаў, а таксама расказалі пра іх творчую дзейнасць і асноўныя творы. Пасля была праведзена займальная віктарына «Цікавыя факты аб пісьменніках», у выніку якой хлопцы і дзяўчаты замацавалі свае веды аб пісьменніках.

У канцы мерапрыемства дзеці вырашалі рэбусы па творчасці Кандрата Крапівы. Гэтая частка ім вельмі спадабалася.

Дзеці засталіся задаволенымі літаратурнай гасцёўняй і бурна абмяркоўвалі атрыманыя ўражанні.

Оставить ответ