Славутыя сыны зямлі беларускай

размещено в: Новости | 0

12 мая у сельскай бібліятэцы № 36 вёскі Турэц-Баяры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Славутыя сыны зямлі беларускай” і была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тон мерапрыемству задавалі краязнаўца, публіцыст, крытык Міхась Міхасевіч Казлоўскі і журналіст, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ала Леанідаўна Клемянок. Запрошаныя вучні мясцовай школы з цікавасцю слухалі малавядомыя факты зжыцця і дзейнасці народных паэтаў Беларусі,чыталі купалаўскія вершы: Сергіевіч Надзея – “Спадчына” і Садыгава Уладзіслава – урывак з паэмы “Курган”. Асабліва спадабаліся і ўразілі песні пад гітару ў выкананні барда Алы Клемянок на словы беларускага паэта Мар’яна Дуксы іпольскамоўнай паэтэсы і мемуарысткі графіні Габрыэлі Пузыны. Як бы ўсё паветра ў зале было прасякнута самай простай ідэяй: любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца і ганарыцеся, што вы – беларусы!

Оставить ответ