Напярэдадні Дня народнага адзінства, 15 верасня, супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча была арганізавана вулічная пляцоўка са святочнай праграмай «Скарб народа Беларусі ў яднанні».
Для наведвальнікаў была падрыхтавана кніжная выстава «Мая родная Беларусь» і фотазона «Усяму пачатак тут, у краі маім родным…». Жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у пазнавальнай гульні «Падарожжа па родным краі» і майстар-класе «Беларусь у маім сэрцы».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.