Скарб беларускай душы

размещено в: Новости | 0

З каласоў жытнёвых ён сатканы,

Наш ручнік, наш беларускі ўзор.

Васільком, пралескай вышываны,

Хвалямі блакітнымі азёр.

А. Дзеружынскі

 

25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць i мінуламу, i сучаснасці. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю.

У рамках клуба «Гасцёўня сямі муз» зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі правяла святочную праграмму “Скарб беларускай душы”.

Супрацоўнікі залы мастацтва падрыхтавалі прэзентацыю “Таямнічы ручнік”, у якой пазнаёмілі з паходжаннем і ўжываннем ручніка нашымі продкамі.

Мерапрыемства складалася з цікавых гульняў і віктарын. Гульня “Збяры карцінку” праверыла удзельнікаў мерапрыемства на ўважлівасць, трэба было сабраць малюнак герба і малюнак флага. З вялікім задавальненнем прысутныя ўдзельнічалі ў віктарыне “Даскажы слоўца” і ў народнай гульні “Ручнік”. А ў музычным кутку “Угадайка” хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра музычныя інструменты.

На прыканцы святочнай праграммы удзельнікі сабралі арнамент і паспрабавалі ўявіць сябе сапраўднымі дызайнерамі зрабіўшы свой ручнік, са сваім арнаментам. Ва ўсіх атрымаліся прыгожыя ручнікі з непаўторным малюнкам.

Кніжная выстава “Скарб беларускай душы” пазнаёміла з вялікім багаццем беларускіх ручнікоў, арнаментаў і вышыўкай.

Оставить ответ