Сем цудаў Маладзечаншчыны

размещено в: Новости | 0

“Сем цудаў Маладзечаншчыны” – так называлася краязнаўчая праграма, якую 2 чэрвеня прапанавалі супрацоўнікі даведачнай службы маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча навучэнцам МГПК.

З цікавасцю юнакі даведаліся аб такіх славутасцях нашага раёна як: найстарэйшы вяз, помнік Віленскаму шляху, камень-крыж, Беніцкі касцёл і Груздаўская царква, пояс Вітаўта і крыніца ля вёскі Лешна. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю гэтых мясцін і звязаныя з імі легенды.

Быў прэзентаваны сумесны праект ДУА “Турэц-Баярская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” і ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча”: квэст-экскурсія “Сем цудаў Маладзечаншчыны”, раскрыты ўсе магчымасці дадзенага квэсту, умовы ўдзелу.

Каб падсумаваць вынік было прапанавана адказаць на пытанні гэтага квэста, а таксама самастойна здзейсніць віртуальнае падарожжа па “Залатому колу” Маладзечанчшчыны.

Оставить ответ