30 кастрычніка ў зале мастацтва для дзяцей школьнага лагера ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна” прайшло завочнае падарожжа «Сем цудаў Беларусі» (да Года малой радзімы). У пачатку мерапрыемства з дапамогай відэароліка вучні ўспомнілі пра сем цудаў старажытнага свету. Затым азнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Беларусі.
У 2011 годзе прайшло інтэрнэт-галасаванне «Сем цудаў Беларусі», якое было абвешчана «Народнай газетай». На думку ўдзельнікаў у топ-сямёрку ўвайшлі: Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, касцёл у Будславе, Возера Нарач, Бабруйская крэпасць, Мірскі замак і Сафійскі сабор у Полацку.
Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра Беларусь і пераканаліся, што ў нашай краіне ёсць сотні выдатных месцаў, якія людзі лічаць цудам.
Навучэнцы замацавалі матэрыял з дапамогай відэароліка «Сем цудаў Беларусі». Усім спадабалася падарожжа.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.