Семінар-практыкум для бібліятэкараў

размещено в: Новости | 0

12 красавіка прайшла чарговая нарада загадчыкаў сельскіх і гарадскіх бібліятэк-філіялаў. Бібліёграфамі даведачнай службы Стэльмах В.Ц. і Цяляк А.М. быў падрыхтаваны семінар “Бібліяграфічнае апісанне. Электронны каталог”.

На семінары таксама прысутнічалі супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна: , заг. аддзела краязнаўчай літаратуры Барахоўская М.А.,  заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Крахмалюк Е.І., якія выступілі з дакладам “Бібліяграфічнае  апісанне. Электронны аналітычны бібліяграфічны роспіс артыкулаў у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна: тэндэнцыі і перспектывы”.

Завяршыла семінар дзелавая гульня “Бібліяграфічны брэйн-рынг”, на якой удзельнікі прадэманстравалі практычныя навыкі бібліяграфіравання і карыстання электронным каталогам.

Оставить ответ